Помощь школьнику

Вобраз Зосi Тварыцкай у рамане К. Чорнага «Трэцяе пакаленне»

Кузьма Чорны — адзiн з найлепшых пiсьменнiкаў беларускай лiтаратуры, пiсьменнiк-псiхолаг. Па словах самога класiка, ён прыйшоў у лiтаратуру «з дна беларускага жыцця». Адсюль зразумела, што ўсё тое, пра што пiсаў аўтар, перажыта iм самiм або падгледжана з вельмi блiзкай адлегласцi. К. Чорны не толькi расказвае нам пра сваiх герояў, ён глыбока даследуе iх унутраны свет, шукае i знаходзiць прычыны iх учынкаў. Вялiкi знаўца чалавечай душы, К. Чорны стаў побач з Дастаеўскiм i ў той жа час захаваў сваю творчую iндывiдуальнасць.

Яго праца над творамi — узор вялiкай патрабавальнасцi да сябе. У рамане «Трэцяе пакаленне» паказана жыццё народа i краiны ад часоў паншчыны да калектывiзацыi. Аўтар сутыкнуў у рамане прадстаўнiкоў трох пакаленняў. Мiхал Тварыцкi i Зося — прадстаўнiкi другога пакалення, тыя, хто даволi зазнаў парабкоўства i каму было прызначана стварэнне новага жыцця. Вобраз Зосi — гэта вобраз жывога чалавека, якi не можа быць iдэальным ва ўсiх адносiнах.

Зося актыўна ўдзельнiчае ў грамадскiм жыццi калектыва, усведамляючы сябе яго часцiнкаю, iмкнецца павысiць сваю самасвядомасць, выхоўвае дачку. Прага пазнання, жаданне вырвацца з нары жыцця, у якой яна доўга знаходзiлася, — вось што асноўнае ў вобразе Зосi. Маладую жанчыну вельмi трывожыць маральнае i духоўнае спусташэнне мужа. I яна, як можа, па-свойму вядзе барацьбу за Мiхала, iмкнецца зрабiць яго такiм, як усе. Вобраз Зосi, як i Мiхала, пададзены ў развiццi.

У пачатку рамана перад намi наiўная, прастадушная дзяўчына, якая з дзiцячай непасрэднасцю выкрывае хiтрасць гаспадара, запытаўшы, чаму ён запрог кульгавага каня падвезщ раненага чырвонаармейца. Пазней яна дапамагае камiсару харчатрада выкрыць махiнацыi Скуратовiча. Як i Мiхал, Зося з ранняга дзяцiнства пазнала гора i нястачу. Аднак яна не стала памагатай гаспадара, а наадварот, з нянавiсцю пачала адносiцца да яго. Парабчанскi лес злучыў Зосю з Мiхалам, але яны шмат у чым розныя.

Зося iмкнецца адрадзiць у мужу ўсё тое добрае, што вынiшчыла ў iм прага да нажывы. Праўда, не зусiм правiльнымi з'яўляюцца ўчынкi Зосi ў дачыненнi да Мiхала. Даносiць на свайго мужа — гэта ўжо занадта.

Тым болып, што данос Зосi можна квалiфiкаваць як палiтычны. Як носьбiт iдэй гуманiзму, Зося павiнна была добрым словам, настойлiвымi i цярплiвымi ўгаворамi пераканаць мужа ў неабходнасцi паведамiць пра ўчынак з грапiыма. Непрымальным з сучаснага пункту гледжання з'яўляецца i характар узаемаадносiн гераiнi з карнымi органамi. Зося падказвае Назарэўскаму эфектыўны сродак, якiм можна дабiцца ад арыштаванага прызнання. Пагроза следчага абвiнавацiць Мiхала ў палiтычным злачынстве, што вяло за сабой самае жорсткае пакаранне, з'яўляецца супрацьзаконнай.

Зося справядлiва асуджае Мiхала за праявы чэрствасцi i падазронасцi да людзей. Але яна не ўлiчвае абыякавых адносiн i дзяржавы да працоўнага селянiна, вымушанага нiкому не давяраць i разлiчваць толькi на свае сiлы. I ўвогуле, Зося мне падалася такiм чалавекам, якi легка паддаецца павевам часу, асаблiва не задумваючыся, у якi бок дзьме тэты павеў. З другога боку, даць ацэнку таму, што робіцца сёння, значна складаней, чым таму, што рабілася ў мінулым. Зося як асоба эмацыянальная і непрадбачлівая легка паверыла ў камуністычныя лозунгі, што ўсё, што робіцца, — для. чалавека працы, а Міхал, з розумам больш цвярозым, аднёсся да гэтых лозунгаў з падазрэннем і перасцярогаю.

Праз узаемаадносіны галоўных герояў твора К. Чорны паказаў складаны працэс перавыхавання чалавека.


Смотрите также:




Категории: Материалы по английскому

Комментарии: 0

Комментарии закрыты.