Помощь школьнику

Розныя людзі на адной вайне (Па твору “Бульба”)

У навэле «Бульба» апiсваецца эпiзод з ваеннага жыцця. Аўтар знаёмiць нас з невялiкай колькасцю герояў. Але i сярод гэтых людзей вылучаюцца розныя характары: вясёлыя, панурыя, сквапныя або, наадварот, шчодрыя. iван Чыгрынаў раскрывав нам характар сваiх персанажаў не праз апiсанне, не праз характарыстыку гэтых людзей, а праз iх паводзiны. Спачатку мы знаёмiмся з чорным салдатам.

Па паходжаннi ён, вiдаць, армянiн. Адразу кiдаецца ў вочы вясёлая натура гэтага чалавека, яго дабрадушнасць. Падышоўшы да вогнiшча, дзе сядзяць хлопчыкi, ён стараецца развесялiць iх. Салдат добра разумев, што з пачаткам вайны ў дзяцей засталося мала радасцей. Чорны салдат не абыякавы да чужой бяды. Дазнаўшыся, што ў аднаго з хлопчыкаў няма шапкi i яму даводзiцца ў халоднае надвор'е хадзiць з непакрытай галавой, воiн просiць Сiдарава даць хлопчыку лiшнюю шапку.

У гэтым эпiзодзе вельмi кранае сцiпласць чорнага салдата. Ледзь выпрасiўшы шапку ў Сiдарава, ён не хвалiцца перад старшынёй, а, наадварот, прыпiсвае гэты добры ўчынак таму ж Сiдараву. Сiдараў жа — цоўная процiлегласць чорнаму салдату. Мы бачым яго увесь час хмурым, нечым незадаволеным.

Да таго ж Сiдараў скупы i эгаiстычны чалавек. Яму страшна не хацелася даваць шапку чужому хлопчыку, бо ён прыпас яе для свайго сына. I зусiм не думае пра тое, як было б дрэнна, каб нехта пашкадаваў шапку яго сыну.

Мне, чамусьцi, здаецца, што калi раптам гэтыя артылерысты трапяць у акружэнне, то Сiдараў, дзеля таго, каб выжыць, здольны будзе на здраду. А вось чорны салдат, я ўпэўнены, — не.


Смотрите также:




Категории: Материалы по английскому

Комментарии: 0

Комментарии закрыты.