Помощь школьнику

Нацыянальная традыцыя ў сучаснай духоўнай паэзіі

Далучэнне айчыннай літаратуры да духоўна-хрысціянскіх каштоўнасцей адбываецца ці не з першых крокаў яе зараджэння – старажытнага перыяду, дзе мастацтва слова не толькі мела царкоўна-рэлігійную скіраванасць, а і выступала сродкам ідэалагічнай барацьбы як з вызнаваннем грамадствам язычніцкіх бостваў, так і ў супрацьстаянні розных канфесій. Творы Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага і іншых славутых пісьменнікаў так ці інакш былі зарыентаваны на сцвярджэнне хрысціянскіх ідэалаў. Паводле У. Конана, “хрысціянізацыя” літаратуры адбывалася галоўным чынам на ўзроўні засваення выяўленчых сродкаў біблейскай паэтыкі і рыторыкі, часта шляхам прамога альбо скрытага наследавання”. Новая беларуская літаратура характарызуецца ўзмацненнем свецкага пачатку ў літаратуры і, як вынік, іншымі падыходамі ў асэнсаванні рэлігійных пытанняў. У. Конан, аналізуючы біблейскія вытокі літаратуры к. ХІХ – пач. ХХ стст. , вылучае ў ёй тры плыні.

Так, распачатая ананімным творам “Уваскрэсенне Хрыстова... ” традыцыя абрадава-карнавальнага камізму з амбівалентным значэннем у адлюстраванні рэлігійных матываў арыгінальна выявілася ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Ядвігіна Ш. і іншых пісьменнікаў. Другая плынь мела элегічны, песенна-малітоўны характар і знайшла сваё ўвасабленне ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, З. Бядулі, У. Дубоўкі, У. Жылкі і інш. Трэцяя, заснаваная на евангельскай прытчы пра Лазара Беднага, сфарміравалася ў “нашаніўскай” паэзіі і ўяўляла сабой “плач па роднай старонцы” ў жанры песняў-трэнаў.

Пры гэтым вобраз-архетып Лазара Беднага часта страчваў біблейска-хрысціянскія прыкметы і трансфармаваўся з улікам гістарычна-нацыянальнага кантэксту і народнай культуры. Аднак сувязь літаратуры к. ХІХ – пач. ХХ стст. з багаслоўскай традыцыяй адбілася пераважна на ўзроўні танальнасці і агульных архетыпаў. Са сказанага вышэй вынікае, што арыентацыя мастацтва слова на хрысціянскую культуру можа мець некалькі перспектыў. Найперш гэта духоўна-хрысціянская паэзія, дзе пераасэнсоўваецца біблейская сімволіка, а пытанні рэлігійнага кшталту становяцца сутнасцю літаратурных твораў.

У другім выпадку паэзія суадносіцца з філасофска-багаслоўскімі праблемамі толькі ўскосна і праецыруе іх на актуаліі сучаснага ёй жыцця. У такіх творах могуць шырока выкарыстоўвацца біблейскія сюжэты і вобразы альбо адпаведная сувязь можа ўгадвацца толькі на ўзроўні алюзій ці ледзьве пазнавальных у сваіх мадыфікацыях вобразаў-архетыпаў, аднак гэта не адмаўляе свецкага характару вершаў. Твор увогуле можа лучыць з хрысціянскай скіраванасцю толькі агульнасць духоўнай канцэпцыі, пошуку ідэалу ці, наадварот, фармальныя прыкметы – імітацыя жанраў, стылістыкі, інтанацыі. Пры гэтым часта багаслоўскія пастулаты інтэрпрэтуюцца пісьменнікам з улікам уласных светапоглядных пазіцый, усвядомленых навукова-філасофскіх канцэпцый ці эмпірычнага вопыту, а царкоўна-рэлігійныя, сакральныя вобразы часта маюць супрацьлеглае традыцыйнаму напаўненне, што надае мастацкаму тэксту рысы апокрыфу. Нарэшце літаратура атэістычнага характару, якая формай палемікі, частковага ці поўнага адмаўлення сцвярджае сваю сувязь з філасофска-багаслоўскімі праблемамі. У гэтым сэнсе здаецца неадназначным меркаванне аб поўнай адсутнасці хрысціянскіх матываў у беларускай савецкай літаратуры, за выключэннем асобных заходнебеларускіх аўтараў і эміграцыйнай паэзіі.

Так, А. Бельскі піша: “У савецкім грамадстве доўгія гады панавала ваяўнічае адмаўленне Бога, рэлігіі, царквы, таму і літаратура выяўляла адэкватны атэістычны светапогляд. Зрэшты, вобраз Бога прысутнічаў у мастацкай свядомасці паэтаў “нашаніўскай” пары, калісьці ў заходнебеларускай літаратуры Андрэй Зязюля і Казімір Сваяк сцвярджалі рэлігійны кірунак творчасці, а ў паэзіі беларускай эміграцыі слова “Бог” заўсёды пісалася з вялікай літары”. Безумоўна, палітыка духоўнага нігілізму і жорсткая цэнзура савецкага часу абмяжоўвала з’яўленне ў вербальным мастацтве рэлігійных ідэй, біблейскіх алюзій і вобразаў. Так, вядомы факт абездухоўлення паэтычнага эпасу Я. Коласа, замена слова Бог Лёсам, выпраўленне Божага свету на Гэты свет і г. д. Тым не менш творы з хрысціянскімі матывамі не толькі ствараліся “ў стол”, як зборнік малітоўнай лірыкі “Крык” В. Супруна, што з’явіўся ў друку толькі ў 1993 г., праз пяцьдзесят гадоў пасля напісання, але часам даходзілі да шырокай грамадскасці. Большасць з іх звязваліся з біблейска-хрысціянскай традыцыяй толькі на ўзроўні архетыпаў, спраецыраваных на тагачасныя грамадска-гістарычныя рэаліі, ці праз гратэскава-карнавальны гумарыстычны смех, што, паводле У. Конана, памылкова былі аднесены савецкай крытыкай да атэістычных (п’есы К. Крапівы, А. Макаёнка).

Аднак побач з імі ўсё ж з’яўляліся вершы з адкрытым рэлігійным пачаткам (творчасць У. Караткевіча, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Разанава і інш. ), што дазваляе гаварыць аб замаруджанасці, але не поўным спыненні хрысціянскай традыцыі ў айчыннай літаратуры. Гэтай думкі прытрымліваецца і Н. Панасюк, якая піша: “Хрысціянскія традыцыі пачаткова візантыйскага, а пазней таксама рымскага (лацінскага) абраду можна заўважыць у літаратуры кожнай эпохі, нават у савецкі перыяд”. Прыкладам, толькі У. Караткевіч пакінуў шэраг балад і вершаў з выразнай арыентацыяй на біблейска-хрысціянскую сімволіку і вобразатворчасць (“На Беларусі Бог жыве”, “Мова”, “Амаль хрысціянскі тост пра ворагаў”, “Балада пра архангелаў”, “З амбона хтось крычаш пра шлях да раю... ” і інш.). “На Беларусі Бог жыве” – Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод.

Пашырэнне рэлігійна-хрысціянскіх матываў у сучаснай паэзіі абумоўлена як аб’ектыўнымі прычынамі – легітымізацыяй рэлігіі і свабодай веравызнання ў краіне, так і імкненнем запоўніць духоўны вакуум, што ўзнік у грамадстве мяжы тысячагоддзяў. Пры гэтым сённяшняя лірыка развіваецца ў рэчышчы нацыянальнай традыцыі духоўна-хрысціянскай паэзіі і захоўвае яе галоўныя асаблівасці. Так, яе дамінантнай становіцца ўскосная сувязь з філасофска-багаслоўскімі праблемамі, данясенне праз біблейскія вобразы і архетыпы грамадзянска-патрыятычных і нацыянальна-адраджэнскіх ідэй. Другая важная адметнасць – арганічны сінтэз хрысціянскіх і фальклорных вобразаў, што сваімі вытокамі палягае яшчэ ў творчасці К. Тураўскага.

Паводле У. Конана, у сучаснай беларускай літаратуры вылучаюцца тры плыні паэзіі, у якой прысутнічаюць рэлігійныя матывы. Першую рэпрэзентуюць пісьменнікі старэйшага пакалення, арыентаваныя раней на камуністычныя ідэалы і атэізм. Пераасэнсаванне ўласнай сістэмы каштоўнасцей і непрыманне татальнай бездухоўнасці соцыуму ў постсавецкую эпоху дэтэрмінавала рэзкі паварот у іх свядомасці да рэлігіі і хрысціянскай этыкі.

Другая плынь уяўляе сабой адраджэнскую паэзію сярэдняга пакалення літаратараў. Трэцюю прадстаўляюць маладыя паэты, аб’яднаныя вакол часопіса “Першацвет”, у творчасці якіх заўважаецца неарамантычная тэндэнцыя вяртання сучаснай моладзі хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцей. У сучаснай паэзіі біблейска-хрысціянскія матывы адкрыта ці латэнтна прысутнічаюць у творчасці ледзьве не кожнага аўтара. Найбольш яскравае выяўленне яны знайшлі ў творчасці Зніча (А. Бамбеля, “Малітва за Беларусь, 1989), В. Аксак (“Цвінтар”, 1992; “Капліца”, 1994), І. Багдановіч (зборнік “Вялікдзень”, 1993), Д. Бічэль (“Божа мой, Божа”, 1993), В. Шніпа (“На рэштках Храма”, 1994), Н. Гілевіча (“На высокім алтары”, 1994), А. Разанава (“Паляванне ў райскай даліне”, 1995), Р. Барадуліна (“Евангелле ад Мамы”, 1995), Л. Раманавай (“Аддай асалоду Богу”, 1997), Г. Тварановіч (“Ускраек тысячагоддзяя”, 1996; “Чацвёртая стража”, 2004) і інш. Пры гэтым з’явы хрысціянскай культуры праступаюць найбольш паслядоўна і шматгранна менавіта ў вершаваным мастацтве. Паэты паспяхова асвойваюць формы малітвы, споведзі, псалма, песні-трэну (плачу), медытацыі, літургічнага верша, водпаведзі; выкарыстоўваюць рэлігійную рыторыку, паэтыку, сімволіку і вобразатворчасць.

Так, вобразы Бога, анёла, Храма, Крыжа, Святла, сонца; матывы веры, біблейскіх запаветаў, цярністай дарогі, Галгофы; архетыпы Раю і Пекла, Акавіты (Жывой Вады), Лазара Беднага Страшнага Суда складаюць асноўны змест паэзіі хрысціянскай скіраванасці. Узорам уласна духоўнай лірыкі, дзе спасцігаюцца трансцэндэнтныя асновы быцця, услаўляецца Гасподзь, можа служыць цыкл “Маліцца са святым Францішкам з Асызу (1182 – 1226), які пры жыцці найболей быў падобным да Езуса Хрыстуса” са зборніка “Снапок” Д. Бічэль. Далучы мяне, Божа, да волі Тваёй, Да любові Тваёй, Да святла Твайго, Сеяць дазволь дабрыню ў зласлівыя сэрцы, З ласкі Твае дазволь выбачаць тым, Хто ненавідзіць Цябе, І памірыцца з ворагамі Тваімі.

Дазволь дарогу тым паказаць, Якія заблудзяць,


Смотрите также:




Категории: Материалы по английскому

Комментарии: 0

Комментарии закрыты.