Помощь школьнику

Галерэя вобразаў у п’есе А. Дударава «Радавыя»

Напярэдадні саракагоддзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне А. Дудараў напісаў п'есу «Радавыя». Па ей пастаўлены спектакль у тэатры імя Янкі Купалы, які быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Чалавек, які нарадзіўся пасля вайны, здолеў стварыць сапраўдную трагедыю пра лес салдатаў у жудасным пекле. Гэта п'еса высокага эмацыянальнага напалу, у якой даставернасць перадаецца праз гісторыі герояў.

Пяць асабістых трагедый, пяць лёсаў радавых вайны ствараюць агульную гісторыю душ, якія зазналі гора. У іх розны вопыт жыцця, але падобныя выпрабаванні смерцю і шчасцем іх блізкіх. Людзі перанеслі неверагоднае напружанне фізічных і маральных сіл. Не ва ўсіх аднолькавая супраціўляльнасць, не ўсе здолелі знайсці ў сабе духоўныя рэсурсы, каб не стаць бязлітаснымі, не перапоўніцца ўсёзніпічальнай нянавісцю. Герояў Дударава можна падзяліць на тых, хто захаваў жывую душу, і тых, у каго яна спапялёная. Былому партызану Дзерваеду прыйшлося вырашаць праблему грамадзянскага абавязку і пачуцця не тэарэтычна.

На яго вачах спалілі жонку і маленькага Васілька, а ён хаваўся ў жыце непадалёку ад хаты і нічога не зрабіў. Ён не мог выратаваць сваіх родных, таму што нёс да партызан надзвычай каштоўныя дакументы. Дзерваед выканаў свой абавязак, але ўсё астатняе жыццё крываточыць незагойная рана ў яго сэрцы. Ходзіць за ім прывідам яго жонка Мар'я з Васільком на руках, не дае яму спакою, і адчувае сябе Дзерваед вінаватым перад імі. Яшчэ малады, ён пасівеў з гора. Нават такія ж па ўзросце, як ён, салдаты, клічуць яго «дзедам». Дзерваед пакутуе, але душа яго не абазлілася, яна адкрыта дабрыні і спачуванню.

Сваю пайку ён аддае нейкаму залатушнаму нямецкаму хлопчыку, хоць зусім не выключала, што бацька гэтага немчыка спаліў яго Васілька. Дзерваед увасабляе ўласцівыя чалавеку гуманнасць і шчырасць. Не здолеў узняцца выніэй за лютую помету радавы Бушцец. Яго душу спапяліла нянавісць да немцаў, зруйнавала ўласная жорсткасць.

Нават слёз няма ў Бушцеца. Адзіная яго мэта - страляць, пакуль ніводнага немца не застанецца. Страляць за свайго бацьку, маці, за маленькіх сястрычак, за жонку, ад якой прама з вяселля яго ўзялі на фронт. Бушцец яшчэ жывы, але мудры Дзерваед нездарма кажа, што лепш бы ён загінуў, бо нельга жыць з такой спустошанай душой.

Як бы антыподам Бушцеца з'яўляецца Салянік. Тэта старавер, якому вера забараняе страляць. У яго аўтамаце поўны дыск, таму што ён ні разу не стрэліў, прытрымліваецца боскіх запаветаў.

«А калі прыйдуць у мой дом і на вачах у мяне заб'юць майго бацьку, раскрыжуюць маці, згвалтуюць сястру. Што мне рабіць? » - пытае старшына Дугін. Салянік маўчыць, таму што перад няўмольнай патрэбай вайны відавочна рушацца Богавы запаведзі. Колькі салдат загінула ад таго, што ў свой час не стрэліў Салянік? На вайне альбо ты заб'еш, альбо цябе.

Смерць Саляніка пацвердзіла гэта. Шмат чаго давялося перажыць яшчэ зусім маладому Лёньку Адуванчыку. Фашысты ўварваліся ў хату, паставілі да печкі і білі па галаве маці, сястрычку Зоську і яго. Цудам застаўся ён жывы, толькі абгарэлі валасы на скроні. Маладзенькі, з яшчэ па-дзіцячы раскрытай да ўсіх душой, ён сапраўдны Адуванчык. Хлопец наіўна абураецца, што ва ўсіх ордэны і медалі ёсць, а ў яго нават нашыўкі за ранение няма. Ён не можа ўцяміць, чаму гэта медсястра Ліда носіць яму трафейны піакалад, бо яшчэ не разумев кахання.

I ранение хлопчык атрымлівае нейкае дзіцячае - фашыст укусіў яго за вуха! У адносінах да Адуванчыка раскрываецца дабрыня, клапатлівасць салдат. Лёнька - гэта той, хто павінен жыць пасля вайны, гэта будучыня краіны, таму таварышы аберагаюць яго. Прыцягальны ўнутранай сілай, цвёрдымі перакананнямі вобраз старшыны Дугіна.

Пакручасты быў у яго лес. Ад сваіх перажыў нямала: недавер, штрафны батальён, разжалаванне са старшых палітрукоў у радавыя. Потым ранение, пасля якога ён ужо ніколі не зможа быць бацькам. Каб не замінаць жыццю сваей прыгажуні-жонкі, ён піша на сябе пахаванку. Дугін валодае каштоўным дарам чалавечнасці, прыцягвае да сябе ўсіх.

Нават нястрыманы Бушцец падпарадкоўваецца яго загадам. Гуманіст па сваей прыродзе, Дугін прыводзіць пераканаўчыя довады ў спрэчцы з Салянікам. Забіць забойцу - гэта не грэх. Радзіму, сваіх родных і блізкіх трэба абараняць са страляючай зброяй у руках. Дугін у нягодах збярог душу. Праз усю п'есу Дударава праходзіць думка аб несумяшчальнасці жанчыны і вайны.

Жаночыя вобразы - медсястры Ліды, Люсі, Жанчыны з лагера, Веры, Мар'і з малым - гэта ўвасабленне розных бакоў трагічнасці існавання жанчыны ў час вайны. П'еса «Радавыя» - рэквіем па загінуўшых, рэквіем па спаленых душах, скалечаных лесах. Непасільны цяжар нясуць на сваіх плячах героі А. Дударава. Аўтар даводзіць, што толькі дзякуючы ахвярнасці мільёнаў радавых выратавана жыццё напіай краіны. Драмы Аляксея Дударава - драмы характараў, драмы маральных пазіцый.

Яны прасякнуты актыўным пачуццём сучаснасці, абвостраным разумением імгненнасці жыцця і вечнасці, неўміручасці чалавечых ідэалаў.


Смотрите также:




Категории: Материалы по английскому

Комментарии: 0

Комментарии закрыты.