Помощь школьнику

Эстэтычныя арыентацыі лірыкі А. Хадановіча

Найбольш паслядоўна прыкметы постмадэрнісцкай эстэтыкі і стылістыкі выявіліся ў творчасці аўтара трох кніг паэзіі – “Старыя вершы” (2003), “Лісты з-пад коўдры” (2004), “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі” (2005) – А. Хадановіча. “Постмадэрнасць Хадановіча, – зазначае вядомы сучасны ўкраінскі пісьменнік Ю. Андруховіч, – уласна кажучы, ляжыць на паверхні, дакладней – аж крычыць з яе. Найперш як падкрэсленая каляжнасць, цытатнасць, пародыяцэнтрычнасць”. Сапраўды, інтэртэкстуальнасць – адна з вызначальных рыс паэзіі А. Хадановіча. Творы вялікіх папярэднікаў падлягаюць дэканструкцыі, своеасаблівай перабудове і пры дапамозе пастышызацыі набываюць новую інтэрпрэтацыю. Па словах Г. Кісліцынай, тэксты А. Хадановіча “паволе ўспрымання на чытацкім узроўні бліжэй за ўсё стаяць да крыжаванак, дзе два-тры неразгаданыя словы не псуюць настрою, а выклікаюць жаданне зазірнуць у слоўнік”.

Акрамя шматлікіх цытат (яўных і прыхаваных), рэмінісцэнцый, алюзій, змешчаных у межах аднаго тэксту, у яго паэзіі сустракаюцца і так званыя рэмейкі – творы, узнікненне якіх звязваецца з адным, добра вядомым чытачу, класічным тэкстам (“Хлопчык і копчык”, “Трывожнае шчасце”, “Крынскія санеты”, “Сны літаратара” і інш. ). Пры відавочнай інтэлектуальнасці творчасці паэта, якую адзначаюць большасць даследчыкаў, яго вершы валодаюць надзвычай прыцягальнымі для сучаснага чытача якасцямі – займальнасцю, знешней прастатой, гульнёвасцю. Імкненню стварыць камічны эфект падпарадкавана выкарыстанне аўтарам усіх відаў амонімаў, каламбура як асноўных сродкаў пабудовы тропаў: “я абіраю вольнасць // як абіраюць бульбу”. Або: “Вы мне казалі «спадар» і «выкалі». // Цемра навокал – хоць вока выкалі”. Адметнасць іроніі А. Хадановіча праяўляецца і ў апрадмечванні фразем. Да прыкладу, у вершы “Трызьненьне сівой кабылы” ўстойлівы выраз набывае прамое значэнне, і чытачу прадстаўляецца магчымасць пачуць няўцямныя, але высокія мроі і жаданні сівой кабылы Нюсі, яе скаргі на поўнае “праблем” жыццё.

Малы гаспадар у школе Ня быў – захварэў на герпэс... А я ня буду ніколі, Ніколі ня буду на гербе з Гатоваю ў бітву зданьню – І плачу ўначы пра нешта. Часам гульня-пошук парадаксальных сувязей паміж словамі паводле іх гучання ці напісання набліжаецца да эстэтыкі “слоўніка-жартоўніка”: “знэрваваны дачакаецца нірван // заклапочаны пазбавіцца клапоў” (верш “сто дваццаць гадоў садому”).

Увогуле, А. Хадановіч надзвычай уважліва ставіцца да гукапісу (алітэрацыі, асанансу), аднак не з мэтай стварыць слыхавы акампанемент твора, а каб падкрэсліць сэнсавую неадпаведнасць слоў. Не меншая роля ў сумяшчэнні несумяшчальнага, што адлюстроўвае постмадэрнісцкі прынцып полістылістычнасці, належыць “недарэчнаму” выкарыстанню экзатызмаў, макаранічнай мовы, прастамоўных выразаў альбо слэнгу (“будзе рады палкоўнік маркес // і астатнія пацаны”). Тым не менш нельга просталінейна сцвярджаць пра механічнае запазычванне і непрадуктыўнае ўжыванне паэтам прыёмаў постмадэрнісцкай культуры.

Кажучы словамі Ю. Андруховіча, у адносінах да творчасці А. Хадановіча мэтазгодна гаварыць “пра «постмадэрнізм» як самадастатковую рэфлексію, вечнае распазнаванне сябе і свайго месца”. Па сутнасці, пад інтэлектуальнасцю яго паэзіі трэба разумець не столькі шырокую эрудыцыю аўтара, абазнанасць творцы ў айчыннай і сусветнай літаратуры, якая праяўляецца ў цэнтонным пісьме, шматлікіх алюзіях і рэмінісцэнцыях, колькі адметнасць адлюстравання ім экзістэнцыйных праблем. Апошнія вырашаюцца пісьменнікам ў адпаведнасці з пастулатамі постфіласофіі – без прэтэнзій на спазнанне абсалютнай ісціны. Згодна з гэтым прынцыпам мяняецца традыцыйны герой літаратуры. У А. Хадановіча яго дзеянні і думкі губляюць выхаваўчы змест, а сам персанаж не далучаецца да ліку станоўчых або адмоўных, таму што ён набывае негераічнае аблічча, іранізуе з (псеўда-) важнасці, з (псеўда-) значнасці сваёй персоны.

Пры гэтым ён заўсёды лагічна працягвае шэраг нацыянальных герояў, нават калі выглядае як “Гары Потэр, выдатнік у гуманітарным ліцэі, // пераможца на алімпіядах па бел-чырвона - // белай магіі... ” У адрозненне ад бумбамлітаўцаў, вершатворчасць якіх пераважна вербалізаваная, а часам зусім пазбаўленая асноўных рытмаўтваральных кампанентаў, А. Хадановіч культывуе класічныя формы верша (санет, альбу, сірвэнту, лімэрык, вершаваны дзённік-эпісталярый). Постмадэрнісцкая дэкананізацыя жанраў праяўляецца ў яго творчасці ў мадыфікацыі згаданых вершаваных форм, напаўненні іх не ўласцівым жанру зместам.

Паводле Г. Кісліцынай, санеты А. Хадановіча ўтрымліваюць “аскепкі самых розных эпох – ад егіпецкіх мітаў да modern sagen, сучасных страшылак”. Цяга да пераасэнсавання паэтам класічных форм дала падставу даследчыцы абазначыць яго творчую манеру як “постмадэрнісцкі класіцызм”. Асобна трэба сказаць пра Лімерыкі А. Хадановіча, якія не толькі склалі яго трэцюю кнігу, але і ўпершыню займелі месца ў беларускай культурнай прасторы. Лімерык – гэта монастрафічны верш у англійскай паэзіі, заснаваны на прынцыпе абсурду і таму пазбаўлены дыдактычнасці. Гэта напісаная анапестам пяцірадковая страфа з рыфмоўкай Aabba, дзе першы, другі і пяты радкі складаюцца з трох стопаў, а трэці і чацвёрты – з дзвюх. У першым радку звычайна называецца герой, яму папярэднічае эпітэт-прыметнік, які выступае яго асноўнай характарыстыкай і з якога далей вынікае нонсэнс, а таксама ўказваецца геаграфічная назва, што становіцца першай рыфмай.

Астатнія радкі – лаканічны і смешны аповед пра пэўны выпадак з жыцця героя. Асаблівая сэнсавая нагрузка ў лімерыку ўскладаецца на рыфмы, якія, па-першае, павінны быць нечаканымі, па-другое, – дакладнымі, што для А. Хадановіча з яго схільнасцю да каламбураў, тонкай іроніяй і майстэрскай версіфікацыяй не з’яўляецца цяжкасцю. У адрозненне ад класічных лімерыкаў Эдварда Ліра (“першаадкрывальніка” жанру), дзе прасторавая каардыната (геаграфічная назва) мела ўмоўны характар, а час выступаў усеагульнай катэгорыяй, у мініяцюрах А. Хадановіча часта апісваюцца рэаліі, звязаныя з канкрэтным месцам і канкрэтным момантам гісторыі – сучаснасці або нядаўняй мінуўшчыны, савецкай эпохі. У якасці ілюстрацыі можна назваць наступныя: “Прававерны раскольнік з-пад Веткі... ”, РНЕшнік-суворавец з Кобрына... ”, “Рамантычны гандляр з Камароўкі”...

, “У мазгох мысьляра зь Мельнікайтэ... ” (маецца на ўвазе В. Акудовіч) і інш. Не абмінае ўвагай аўтар і “герояў” новага часу, дасціпна раскрываючы іх псіхалогію (культуртрэгер, гопнікі, найнавейшы расеец, мафіёзныя хлопцы), а таксама “старую гвардыю” (камсамольскі важак, чарнасоценец, партызан, будаўнік камунізму). Увогуле, кола герояў лімерыкаў даволі шырокае. Найперш А. Хадановіч падае ў гумарыстычных абразках абагульненыя тыпы прадстаўнікоў розных прафесій. У яго кнізе дзейнічаюць мадэльер, выкладчык, участковы, пчаляр, рэстаўратар, гоншчык, дэгустатар і інш. Асобнае месца займаюць літаратары і, адпаведна, тэма мастацтва: Шанавальнік пісьменства з Асвеі Том пра снежань чытаў і завеі.

Так героям яго Спачуваў, – ого-го! – Што баяўся – парык пасівее. Сярод скразных тэм і праблем зборніка можна назваць нацыянальна-патрыятычную, рэлігійную, маральна-этычную, грамадска-палітычную, якія часта пераплятаюцца ў межах адной мініяцюры. Каханне таксама падлягае іранізаванню і абсурдызацыі і таму часта падмяняецца “сексуальнай заклапочанасцю”: Німфаманка-юрлівіца з Зэльвы Стрэла малпу-самца сярод сэльвы. Ледзь зрабіла аванс, Ён увёў яе у транс Запытаннем: “Ці мадмуазель Вы?” Нязвыклыя, недарэчныя, у адпаведнасці з патрабаваннямі жанру, паводзіны тыповых прадстаўнікоў грамадства часам уражваюць сваёй жыццёвай верагоднасцю ў сённяшніх рэаліях, дзе абсурд набывае значэнне нормы: Мафіёзныя хлопцы з Дуброўна Канкурэнтам адпомсцілі кроўна: Падагрэтай смалой, Потым бензапілой...

Карацей, пагулялі цудоўна! Апошні з працытаваных тэкстаў належыць, паводле слоў самога аўтара, да так званых “цынічных” лімерыкаў, альбо сучасных страшылак, якія складаюць асобны цыкл. Паводзіны герояў у такіх творах выглядаюць найбольш “экстрэмальна”, а катэгорыя смерці таксама асэнсоўваецца праз постмадэрнісцкую іронію.


Смотрите также:




Категории: Материалы по английскому

Комментарии: 0

Комментарии закрыты.