Помощь школьнику

Антычныя традыцыі ў эратычнай лірыцы А. Барскага

Светаадчуванне сучаснага беластоцкага паэта А. Барскага відавочна фарміравалася пад уздзеяннем антычнай культуры. Яго падкрэслена эратычная любоўная лірыка прасякнута духам антычнасці і напоўнена знешнімі атрыбутамі старажытнагрэчаскай паэзіі. Найбольш яскрава рэцэпцыя элінскай спадчыны прасочваецца ў паэта на знешнім узроўні – паслядоўным выкарыстанні антычных любоўных матываў і вобразаў. Эротыка ў творцы цесна звязана з роднымi краявiдамi, каханне магчыма толькi на ўлоннi прыроды.

Незадаволенасць жыццём у вялiкiм горадзе, моцнае адчуванне сваiх каранёў прыводзiць да iдэалiзацыi вясковага свету, да намаганняў паэта злiцца з прыродай ў адзiнае цэлае, і адпаведна ўзнікае матыў Адасаблення з каханай сярод стыхIi вады. Згаданы матыў нараджаецца ў антычнай паэзіі даволі рана, разам са спасцiжэннем грэкамi сакрэтаў мараходства. Прычым у беларускага мастака слова ён мае выразны нацыянальны каларыт. Творчая фантазiя аўтара змяшчае “востраў шчасця” на сярэдзiне жытнёвага поля: Я вясло прынясу, дарагая, – вясло з тонкай сталi адбiтай, i тады паплывём па загоне на востраў нашага шчасця. Шматзначны, сімвалічны вобраз берага, што нават пакладзены ў аснову назвы аднаго з паэтычных зборнікаў беластоцкага мастака слова (“Мой бераг”), арганiчна ўплятаецца ў мастацкую тканiну вершаў. З аднаго боку, бераг – стваральнiк меж i перашкод прасторы, з другога – ён паўстае цiхім прыстанiшчам, утульным куточкам спакою i шчасця. Такая еднасць з акаляючым светам у спалучэннi з ВакхальнымI матывамI, даволi пашыранымi ў антычным мастацтве, нараджае нечаканыя асацыяцыi: Сосны, як зялёныя бакалы, Рукой зямлi да сонца ўзняты, Далiце ў грудзi мне запалу, Далiце мне мускатаў вiнных, Пайду жывiцай перапiты, Хачу зноў сп’яна пераблытаць Ногi бярозы i дзяўчыны.

Даволі часта вобразы і дэталі падаюцца А. Барскім у дынаміцы, руху з мэтай дасягнуць патрэбнага эфекту пяшчотнага дотыку ці пажадлівага вызвалення ад непатрэбнай закаханым вопраткі. Распрацаваны антычнымi мастакамі Матыў распранання, паэт па-майстэрску пераносiць на навакольную прыроду, што надае яго пейзажам адкрыта эратычную афарбоўку і робіць іх адметнымі і пазнавальнымі. Гляджу я небу пад сукенку, Нібы мурашка пад паненку, Калі яна ў ліпнёвы ранак Выйдзе на луг, над рэчкай стане. Эх любата, ачараванне! Не дзіўна, што персаніфікаваным носьбітам кахання ў А. Барскага выступае вецер. Удалай з’яўляецца неадназначная метафара “на арфе павучыння Грае вецер”, якую, згодна з Ю. Пацюпам (Пацюпа Ю. Зайгранне, або Ярныя (эратычныя) матывы ў ранняй творчасці Я. Купалы і М. Багдановіча // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навук.

канф. – Гродна, 1996. ), нельга не прачытаць у пачуццёва-пажадлівым сэнсе. У антычных майстроў слова вецер не проста эратычны элемент, а i носьбiт пэўнага набору якасцей i функцый, уласцiвых богу кахання.

Так, Iвiк цалкам атаясамлiвае Эрас з ветрам, з бурным вiхорам. Плённа распрацоўвае А. Барскi i амаль забыты ў айчыннай літаратуры з часоў М. Багдановіча Матыў цяжарнасцI. Праўда, у такіх вершах выразна адчувецца подых сучаснасці, сувязь з маральна-этычнай і сацыяльнай праблематыкай. У адрозненне ад твораў антычных мастакоў, дзе цяжарнасць разглядаецца пераважна ў эстэтычным ракурсе, вершам А. Барскага часта ўласцівы фiласофскiя развагi з налётам дыдактызму: “бо лёгка быць чулым каханкам // і спяваць ад змяркання да ранка // ды цяжка быць бацькам”. Цікава, што і такая адзнака кахання, як пацалунак, у адпаведнасці з традыцыйным маральным iмператывам беларуса, выглядае сцiпла i цнатлiва, калі дзеючымі асобамі з’яўляюцца людзі: I як цалуюцца, устыд агорне Душу i сэрца славянiна – Мы ж прыкрываем ноччу чорнай Свой пацалуначак з дзяўчынай. У той жа час падкрэслена пачуццёвым выступае зліццё вуснаў у прыродаапісальнай і патрыятычнай лірыцы, дзе прызначэнне пацалунку не iндывiдуалiзаванае, абагульненае, шырокае. Так, перапоўнены шчасцем лiрычны суб’ект “гатовы цалаваць кагосьцi” (тоеснае “ўсяму свету”) або цалуецца з “вясёлкай, як з дзяўчынай” (верш “Вербы выплакалі ля сваіх ступеняў...

”). Матыў цяжарнасці таксама часта выносiцца А. Барскiм па-за межы тэмы кахання. Вобразы далiны, цяжарнай налiўным калоссем, цяжарных баб – елак, вiдавочна, стаяць у адным шэрагу з “беременным городом” Феагнiда. У пераважнай большасцi выпадкаў фертыльнымi здольнасцямi паэт надзяляе зямлю, i ў вынiку чаго наскрозь прасякнуты эротыкай працэс сяўбы. Зразумела, нельга не заўважыць фальклорных вытокаў такога бачання. Але тут слушна было б звярнуць увагу на антычныя культы i святы.

Побач з оргiявымi Культамi Афрадзiты i Фаласа, фларалiямi i вакханалiямi iмя багiнi земляробства i ўрадлiвасцi Дземетры, багiнi з больш “сур’ёзнымi” функцыямi, на першы погляд выглядае недарэчна. Аднак вядома, што Элеўсiнскiя мiстэрыi, асеннiя святы ў гонар багiнi земляробства, заключалiся ў сiмвалiчным палавым акце жраца Зеўса i статуi багiнi, пасля чаго народу прад’яўлялася калоссе як доказ таму, што мацi збажыны iмгненна аплоднiлася i нарадзiла яго. Цiкавым падаецца i выкарыстанне А. Барскiм анакрэантычнага Матыву, заснаванага на Жаданні прыняць форму блізкага любай прадмета. Такiм прадметам невыпадкова абраны Яблык. Паэт, вiдавочна, разлiчвае на ланцуг асацыяцый чытача, узнаўленне ў яго свядомасці сімвалічных яблыка разладу, яблыка спакусы. Апрача таго, эфект узмацняецца зменамi, у якiх угадваецца эратычны падтэкст: “цвет, адцвiўшы на галiне” – “я поўны сонечным праменнем” – “я ссаў з зямлi радзiмай сокi” – “ад вятроў-гуляк я п’яны”. Лагiчнай выглядае i заключная метамарфоза: Прыйдзi, дзяўчына, пад галiны, I я табе ў рукi рыну; … вазьмi ў рукi, у каленi, Грудзьмi i тварам прытулiся, А ў сына я ператваруся. Такi падыход ужо знаёмы нам з паэтыкi творцаў элiнiстычнай пары, дзе яблык хоць i з’яўляецца сiмвалам, але традыцыйна, яшчэ ад суда Парыса, мае практычнае прымяненне.

У элегii Калiмаха аб Аконцii i Кiдзiпе менавiта гэты плод паслужыў сродкам заручын закаханых. Бадай цi не самым дзiўным у мастацкiм свеце А. Барскага ўспрымаецца разгляд праз прызму эротыкi такой iстоты, як карова (вершы “Ад рання сiвога… ”, “Вечар прыгнаў каровы з луга… ” са зборніка “Жнiвень слоў”). Ва ўяўленнi сучаснага чытача асаблiвай прыцягальнасцю, атрактыўнасцю звычайна валодае жанчына, а эратызм каровы можа ўспрымацца, як абраза.

Відавочна, такую незвычайную паралель нельга тлумачыць толькi экзатычнай “вясковай эротыкай”. Варта толькi прыгадаць творы адпаведнага гучання Анакрэонта альбо Алкмана. Цi хаця б успомнiць старажытны мiф аб прыгажунi Iа, у якую закахаўся Зеўс, i, каб уберагчы сваю каханую ад помсты Геры, ператварыў яе ў карову. І толькі “на берагах жыватворнага Ніла Зеўс вярнуў ёй мінулае аблічча, і нарадзіўся ў яе сын Эпаф”. Не менш цікавым у гэтым сэнсе прадстаюць і метамарфозы царыцы Крыта Пасіфаі. Французскі даследчык П. Кіньяр у прысвечанай антычнаму мастацтву кнізе “Секс і страх” перадае легенду аб Пасіфаі наступным чынам: “Жонка Міноса, царыца Крыта закахалася ў боскага быка, што падарыў цару Пасейдон.

Пасіфая накіроўваецца да “вынаходніка” Дэдала. Яна просіць яго зрабіць штучную цялушку, у якой яна магла б змясціцца так, каб бык падмануўся і савакупіўся з ёю. Тады Пасіфая спазнае сладастраснасць жывёл (ferinas voluptates), не дазволеныя людзям жаданні (libidines illisitas). Цялушка Пасіфаі – траянскі конь пажадлівасці”. Трэба зазначыць, што не толькi карова, а i КабылIЦа ў акрэслены перыяд антычнай эпохi з’яўлялiся ўзорам дасканалай прыгажосцi i маглi пазычыць дзяўчыне лепшыя якасцi. Натуральна, такога роду параўнаннi расцэньвалiся хутчэй за ўсё як камплiментарныя. Так, у Гарацыя: И в тот час, когда любострастья пламень, Что в обычный срок кобылицу бесит, Распалит тебя, ты возроптешь плача, В горьком сознанье…

Увогуле, у паэзіі А. Барскага назіраецца тэндэнцыя да пераносу пачуццёва-пажадлівых малюнкаў у пейзажныя творы (“Гляджу я небу пад сукенку... ”, “Я так блізка зямлі... ”, “Вербы выплакалі ля сваіх ступеняў... ”), што сведчыць аб якаснай трансфармацыі аўтарам жанраў ідыліі, эклогі, пастаралі Біёна, Феакрыта, Мосха.

Мастак свядома ўзмацняе падабенства разгорнутым пастаральным малюнкам, героi якога “ў пастушых вопратках убогiх // пасвiлi сваё каханне”. Рознiца толькi ў тым, што прадметам увагi вершаў-iдылiй быў яркi спякотны поўдзень, а А. Барскi прыкрывае сваё каханне смугою змяркання.


Смотрите также:




Категории: Материалы по английскому

Комментарии: 0

Комментарии закрыты.