Пра раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне»

Я вельмі люблю чытаць, часта аддаю гэтаму занятку ўвесь вольны час. Сустракаюцца такія праграмныя творы, якія чытаеш не таму, што трэба, а таму, што цікава даведацца, як будзе разготвацца дзеянне, чым усё закончыцца. Раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне» - з шэрагу такіх кніг. Тэты твор не толькі спадабаўся мне, але і абудзіў цікавасць да падзей таго часу, што апісваюцца ў рамане, бо там прадстаўлены не сухія гістарычныя звесткі, а захапляючае апавяданне пра лес людзей, пра жыццё ва ўсёй яго паўнаце і складанасці. Гэты раман - адзін з вялікага цыкла задуманых пісьменнікам твораў пра беларускі народ. Ён ахоплівае вялікае кола падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, і вялікую колькасць герояў, якія паказваюцца ў розныя перыяды свайго жыцця. Сярод галоўных герояў вылучаецца вобраз Міхала Тварыцкага.

Лес гэтага чалавека і яго сям'і пакладзены ў аснову сюжэта рамана. Аўтаршаказвае Тварыцкага ў розныя гады жыцця, у розных абставінах. А жыццё было шматпакутным; прайшло шмат часу, пакуль ён змог асэнсаваць яго, знайсці свае месца пад сонцам.

Яшчэ хлопчыкам Міхал Тварыцкі зведаў, што такое голад і холад. Хворы, скалечаны бацька не здольны быў карміць сям'ю, таму малому яшчэ хлопчыку давялося ўзяць ролю кармільца на сябе. Працуючы пастушком у заможнага селяніна Скуратовіча, зведаў і прыніжэнне, і ўціск, уладу багатага над бедным; здаралася, што і бітым быў неаднойчы. Выпадкова сталася так, што хлопчык даведаўся пра супрацьзаконныя дзеянні Скуратовіча. Каб дапамагчы галадаючай сям'і (а ў нейкай меры і адпомсціць), Міхалка шантажыруе гаспадара. Той, каб прымусіць хлопчыка маўчаць, задобрывае яго, адшкадоўваючы прадукты харчавання, націскае на пачуцці дзіцяці: «На, сынку, занясі бацьку, няхай ён з гол аду не ўмірае.

Дбайце пра хворага бацьку. Хто ж паможа яму, як не дзеці». Скуратовіч убіваў у дзіцячую галаву сваю філасофію «чалавек чалавеку воўк». Выказваючы хлопчыку такія думкі, ён тым самым засяваў дзіцячую свядомасць дрэнным зернем. Скуратовіч пераканаў Тварыцкага ў тым, што трэба збіраць грошы, дабро, хаваць усё ад людзей, бо адбяруць: «Трымай пры сабе і свае думкі, і ўсё, што маеш, бо паразяўляюць горлы і глынуць з табою разам». Усё тэта разам вучыла хлопца жыць толькі для сябе.

«Гэтая дзіцячая душа была змучана і разарвана на часткі ўсім тым, што навісла над ею. Тут бы трэба было мець і больш год, і цвярдзейшую натуру, і здаровую руку... якая накіравала б гэтую душу куды трэба». З цягам часу бруднае насенне, кінутае яшчэ дзесяць год таму, дае свае ўсходы: выпадкова знайшоўшы банкаўскія грошы, Міхал вырашае пакінуць іх сабе, схаваўшы нават ад Зосі.

Праз пэўны час жонка даведалася пра гэта і заявіла на мужа, і ён на некалькі гадоў трапіў у турму. Пакаранне яго было залішне суровым, несувымерным з яго ўчынкам. Прайшоў час, і Тварыцкі вяртаецца з турмы зусім іншым чалавекам, чалавекам, які цаной шматлікіх пакутаў змог асэнсаваць свае жыццё, знайсці свае месца ў грамадстве, аб чым сведчыць шматзначны ўнутраны маналог, звернуты да сына Скуратовіча.

Я лічу, што Міхала Тварыцкага нельга вінаваціць у тым, што ён вырас сквапным, замкнёным чалавекам. Ён - ахвяра абставінаў, людзей, якія дзеля сваіх брудных мэтаў калечылі дупіу дзіцяці. На маю думку, гэты чалавек заслугоўвае не асуджэння, а спачування.

Кузьма Чорны ў сваім рамане «Трэцяе пакаленне» намаляваў вобразы людзей, характеры якіх розняцца між сабой, бо, як казаў пісьменнік, чалавек - гэта цэлы свет. Сярод усіх герояў рамана я хачу вылучыць прадстаўніка сярэдняга пакалення - Міхала Тварыцкага. У Міхалкі было вельмі цяжкае маленства.

Ён рос у беднай сям'і: бацька яго быў скалечаны на вайне, таму Міхалка ўзяў на сябе ролю кармільца. Пасвіў кароў у Скуратовіча, ведаў шмат яго сакрэтаў: і пра схаваных у лесе коней, і пра збожжа, якое было схавана ў Сцепуржынскага. Гэта дапамагае Міхалку карыстацца дабротамі Скуратовіча. Лепшая ежа, кавалак сала, мех збожжа - такую плату атрымліваў хлопчык за свае маўчанне.

Скуратовіч задобрывае яго, грае на яго пачуццях, здзекуецца з яго дзіцячай душы. Ён вучыць малога нікому не верыць, не адкрываць сваіх думак і пачуццяў, нікому не дапамагаць, жадае пасеяць у душы хлопчыка філасофію, што чалавек чалавеку - воўк, што ўсё свае дабро трэба хаваць ад людзей: «Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць». На маю думку, галоўная памылка Міхала Тварыцкага ў тым, што ў сваім жыцці ён пачынае карыстацца засвоенай філасофіяй. Ён добра памятае, што моцным можа быць толькі багаты чалавек, а бедны - заўсёды слабы і бездапаможны. Для таго, каб добра раскрыць усе тыя прынцыпы, якія засвоіў Міхал, пісьменнік пераносіць дзеянне рамана ў пачатак трыццатых гадоў.

Міхал ужо дарослы чалавек, мае сям'ю. Збылася яго галоўная мара - набыць зямлю і мець уласную гаспадарку. Ён вылучаецца сваей працавітасцю і стараннасцю, як чалавек, які любіць і жадае працаваць. Ён збірае і адкладвае грошы на чорную часіну, памятаючы словы Скуратовіча, што такая часіна можа насцігнуць кожнага. Міхал яшчэ ў маленстве ўсвядоміў, што калі ён застанецца бедняком, то яго дзеці, як і ён сам, «будуць бадзяцца па дарогах... ». Міхал, як гаспадар і бацька, клапоціцца пра лес сваей маленькай дачкі, пра сваю з Зосяй будучыню. Я лічу, што Міхала Тварыцкага нельга абвінавачваць у тым, што ён стаў сквапным чалавекам, для якога галоўным было назбіраць як мага болей дабра і грошай.

Вінаваціць у гэтым мы павінны Скуратовіча, таму што гэта ён скалечыў дзіцячую душу сваімі «добразычлівымі» адносінамі і тым самым падштурхнуў хлопчыка да сваей жыццёвай філасофіі. На маю думку, Міхал заслугоўвае не асуджэння, а спачування, тым болын, што гэты чалавек зразумеў свае памылкі. Аб гэтым сведчаць яго ўчынкі, пра якія мы даведаліся, дачытаўшы раман. Ён зноў ператвараецца ў чалавека, які радуецца жыццю, расквечанаму агнямі электрастанцыі і населенаму добрымі людзьмі. У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны стварыў вобразы вялікай мастацкай сілы і праз іх паказаў тыя складаныя зрухі, што адбыліся ў нашым грамадскім жыцці даваеннага часу. Міхал Тварыцкі - асноўны герой рамана.

Гора рана прымусіла яго стаць кармільцам сям'і. Хлопчыка мог пакрыўдзіць і зняважыць кожны, ён зняверыўся ў людзях, перастаў чакаць ад іх спагады і дапамогі, і таму з маленства спадзяваўся толькі на сябе, разлічваў выключна на ўласныя сілы. Хцівы і прагны кулак Скуратовіч, у якога парабкаваў Міхал Тварыцкі, вучыў евайго батрака ненавідзець іншых людзей, імкнуцца да ўлады над імі. Кемлівы хлопчык засвоіў гэта і пачаў падглядаць за гаспадаром, падслухоўваць яго размовы з хаўруснікамі, каб выведаць сакрэты гаспадара. З цягам часу Скуратовіч адчуў у сваім пастушку небяспеку для сябе і «падабрэў».

Ён захацеў зрабіць хлопчыка сваім памочнікам і загаварыў з ім лісліва: «Ты ведай адно: не падслухоўвай болын і маўчы. Табе што! Твая справа - старана. А я дам бацьку хлеба і... дам, дам, усяго дам». Першая жыццёвая перамога пастушка Міхала Тварыцкага з'явілася адначасова і першым яго паражэннем. Хлопчык дасягнуў жаданага: Скуратовіч даў яму для сям'і сала і сам завёз бацьку хлеба. Міхал убачыў выгаду ведання сакрэтаў гаспадара і стаў яшчэ болып пільна сачыць за ім. Скуратовіч жа адчуў намеры пастушка і імкнуўся прывіць яму свае погляды на жыццё. Пачалося зацятае змаганне неспрактыкаванага, але настойлівага і ўпартага дзіцяці з хітрым і сталым мужчынам, змаганне батрака з гаспадаром.

У думках Міхал часам пацяшаўся сваей уяўнай уладай над гаспадаром: «Ну, калі гэта так, то я ж яго, гада, папатрымаю ў сваіх руках. Заўсёды мы з табой яго баяліся, а гэта няхай ён нас баіцца». У той час, калі Міхал думаў, штб Скуратовіч поўнасцю знаходзіцца ў яго руках і будзе заўсёды скакаць пад яго дудку, хлопчык сам трапіў пад уладу гаспадара.

Прайшоў час. Былы батрак стаў самастойным гаспадаром. Здавалася б, цяжкае мінулае павінна была навучыць яго ненавідзець сквапных людзей. Аднак, стаўшы ўласнікам, ранейшы пастушок Скуратовіча пачаў нагадваць свайго гаспадара.

Ён зрабіўся з выгляду неахайным і па натуры скнарлівым чалавекам, калаціўся над кожнай капейкай. Выпадкова Міхал знайшоў у лесе многа грошай. Не ведаючы і не жадаючы ведаць, чые гэта грошы і куды яны прызначаліся, ён прысвоіў іх. Перанёсшы шмат гора, Міхал вельмі баяўся, каб дачку не напаткаў такі ж лес, і хацеў зрабіць будучыню Славы забяспечанай.

Па сутнасці, ён стаў злачынцам, а не клапатлівым бацькам, і на штодзённыя папрокі жонкі кожны раз адказваў адно і тое ж: «Я етараюся, як магу, каб гэтае дзіця не вырасла на пустым месцы, каб у яго за душой было што-небудзь!»

Ссылка на основную публикацию
2018